Кафедра беларускай філалогіі УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” запрашае вучняў 10–11 класаў на кансультатыўныя заняткі па падрыхтоўцы да вуснага ўступнага экзамену па беларускай літаратуры.

Заняткі будуць праводзіцца 28–29 сакавіка 2019 года (з 12.00, аўдыторыя 306, корпус № 2, вул. Міцкевіча, 28) прафесарам З.П. Мельнікавай, дацэнтамі У.А. Сенькаўцом, А.С. Кавалюк, С.М. Шчэрбай – аўтарамі падручнікаў па беларускай літаратуры для 10–11 класаў.

Іншагароднім можа быць замоўлены студэнцкі інтэрнат. Пражыванне і харчаванне за кошт слухачоў, заняткі праводзяцца бясплатна.

Заяўкі просім дасылаць да 22 сакавіка на электронны адрас кафедры беларускай філалогіі (bellingv@brsu.brest.by) (форма заяўкі дадаецца).

 

ЗАЯЎКА

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку
Кантактны тэлефон, электронны адрас
Школа, клас
Інтэрнат (так, не), указаць дату пражывання.

 

Тэлефон кафедры беларускай філалогіі: (+375 162) 21-63-50.

Тэлефон загадчыка кафедры Лены Васільеўны Леванцэвіч:    (+375 29) 7-29-43-84.